асмужыць, асмужыць; зак.
1. што. Зацягнуць, пакрыць смугою, туманам, інеем, пад.
2. каго-што. Абпаліць, апячы сонцам; абветрыць. Колькі я пражыву, не ведаю. А хацелася б шмат пражыць, Навальніцамі ўсімі і ветрамі Вусны ўдосталь свае асмужыць Бураўкін. Яе [песню] асмужыць сонцам поўдзень, Асвеціць полюса брыльянт. Танк.

Паведаміць пра недакладнасьць