асмяглы, -ая, -ае. Які страціў звычайную вільготнасць; перасохлы. Па дарозе сустракаліся вёскі і ля хат, часам у глыбокай задуме, шчыльна сцяўшы асмяглыя вусны, мацяркі-сялянкі з дзецьмі. Галавач. Асмяглая, знявечаная зямля чакала людскіх рук. “Работніца і сялянка”.
// Прывялы ад гарачыні (аб раслінах). Б'юць фашыстаў нашы батальёны, Курчыцца асмяглая трава. Смагаровіч.