асноўны1, -ая, -ае. Найбольш важны, істотны, галоўны. Асноўны закон. Асноўная думка. Асноўныя сродкі вытворчасці. Асноўная задача. Асноўная спецыяльнасць.
/ у знач. наз. асноўнае, -ага, н. Звераў рашыўся на самае асноўнае, што магло яго выручыць. Алешка.
Асноўны капітал гл. капітал.
У асноўным — у агульных, істотных рысах, у галоўным.

Паведаміць пра недакладнасьць