астатак, -тку, м.
1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстаная, незатрачаная. [Пятровіч:] — І хоць твайму ён [Зарэчны] сэрцу міл, Збяры ў душы астаткі сіл, Развей апошняе сумненне. Бачыла. Тады мы падыходзілі да кухні са сваім посудам — хто з бляшанкай, а хто з чыгунком .., — і повар раздаваў астатак ежы. Чыгрынаў.
2. звычайна мн. (астаткі, -аў). Тое, што яшчэ збераглося, уцалела (ад разбурэння, гібелі і пад.). Мы скінем з дарогі астаткі гнілога. Колас. Мільгаюць бярозы — астаткі даўнейшых прысад. Гілевіч.
// Сляды чаго-н. мінулага, зніклага. Адбыўся Зосін расказ пра тыя справы, што назаўсёды .. адагналі ад Галены астаткі ўсялякай няпэўнасці наконт аднаго чалавека. Чорны.
3. толькі мн. (астаткі, -аў). Адходы якога-н. вытворчага працэсу. Кіслотныя астаткі.
4. толькі адз. Апошняя частка чаго-н. Астатак адпачынку. Астатак доўгу.Што ж яна [Вера] скажа? Гэтае пытанне не вылазіла ў яго [Мікалая] з галавы ўвесь астатак дня і назаўтра да абеду. Дамашэвіч.
Да (без) астатку — поўнасцю, цалкам. На астатку — пад канец, напаследак; пры развітанні. Пасланец.. сказаў на астатку: “Сустрэнемся на барыкадах”. Пестрак.

Паведаміць пра недакладнасьць