астыгматызм, -у, м. Спец. Недахоп аптычнай сістэмы або праламляльнай здольнасці вока, які заключаецца ў тым, што прамені, выйшаўшы з аднаго пункта, не збіраюцца зноў у адным фокусе і адбітак (адлюстраванне) атрымліваецца расплывістым.
[Ад грэч. “a” — не і stigme — пункт, метка.]

Паведаміць пра недакладнасьць