асудзіць, асуджу, асудзіш, асудзіць; зак., каго-што.
1. Прызнаўшы вінаватым, вынесці абвінаваўчы прыгавор.
2. Прызнаць заганным, ганебным што-н.; выказаць неадабрэнне каму-, чаму-н. Адна толькі Волька, ідучы паўз хату Лявона, рэдка калі прамінала, каб не асудзіць уголас старых. Васілевіч. Старэйшыя жанчыны сурова асудзілі [Таццяну] за тое, што яна кінула дзіця. Шамякін.
3. перан.; на што або з інф. Аддаць, пакінуць (на волю лёсу, на голад і пад). Фашысцкія акупанты імкнуліся зрабіць партызанскія раёны зонай пустэчы, вынішчыць пасевы і тым самым асудзіць насельніцтва і народных мсціўцаў на голад. “Звязда”.

Паведаміць пра недакладнасьць