асядлаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.
1. Прымацаваць сядло на спіне каня. Прачнуўся Дубяга далёка да дня, Хутчэй асядлаў баявога каня. Танк.
2. Разм. Сесці верхам на што-н. Асядлаць бервяно.[Сцёпка] нарэшце ўхапіўся за галіну, падцягнуўся і асядлаў яе. П.Ткачоў.
// Размясціцца па абодва бакі чаго-н. Асядлаць дарогу.Танкавы корпус асядлаў абедзве шашы: на Смаленск і Сураж. Асіпенка.
3. перан. Разм. Поўнасцю падпарадкаваць сабе, прымусіць дзейнічаць па свайму жаданню. [Міхась:] — З нейкімі косамі ўсе ды з мянташкамі — па старым парадку. А мы са шваграм тэхніку асядлаем. Брыль.

Паведаміць пра недакладнасьць