асяроддзе, -я, н.
1. Сукупнасць прыродных або сацыяльных умоў, у якіх працякае жыццядзейнасць якога-н. арганізма. Геаграфічнае асяроддзе. Сацыяльнае асяроддзе.З поля зроку савецкіх вучоных не павінны выпадаць праблемы навакольнага асяроддзя і народанасельніцтва, якія абвастрыліся за апошні час. Брэжнеў.
// Сацыяльна-бытавыя абставіны, у якіх працякае жыццё чалавека. Мяшчанскае асяроддзе.
// Супольнасць людзей, якія звязаны агульнасцю сацыяльна-бытавых умоў існавання, агульнасцю прафесіі, заняткаў і пад. Рабочае асяроддзе. Паэтычнае асяроддзе.Трапіўшы ў асяроддзе людзей, блізкіх яму,.. [Аляксей] ужо не мог прапусціць ні аднаго канцэрта. Вітка.
2. Спец. Рэчывы, целы, якія запаўняюць якую-н. прастору і маюць пэўныя якасці. Воднае асяроддзе. Бескіслароднае асяроддзе. Пажыўнае асяроддзе.

Паведаміць пра недакладнасьць