атрапаць, атраплю, атрэплеш, атрэпле; зак., што. Тое, што і абтрапаць (у 1 знач.). Тады бацька атрапаў рукі аб штаны і павярнуўся да сына, пільна ўглядаючыся ў яго. Кудравец. ◊ Рукі атрапаць (атрэсці) — катэгарычна адмовіцца ад чаго-н.