1. Які з'яўляецца атрутай, здольны выклікаць атручэнне; ядавіты. Атрутныя газы. Атрутнае рэчыва.
// Які змяшчае атруту. Атрутны дым. □ [Балоты] дыхалі атрутнаю парнаю цеплынёй. Самуйлёнак. [Лабановіч:] — Але ці думаў ты, збіраючы вось гэтыя “кветкі”, што сярод іх могуць быць і атрутныя? Колас.
2. перан. Які пагражае небяспекай, адмоўна дзейнічае на каго-, што-н. Як жа трэба збяднець, Каб на крохі атрутнай прыманкі Нашу мужную праўду Цішком размяняць у душы І панесці з сабой Трохрублёвую праўду цыганкі! Гілевіч. Разагнула стан дзявочы Беларусь магутна, Пахаваўшы лёс сірочы, Панскі гнёт атрутны. Колас.
Паведаміць пра недакладнасьць