1. Неабходная, істотная, неад'емная ўласцівасць прадмета або з'явы, у адрозненне ад выпадковых, мінучых. Рух ёсць атрыбут матэрыі.
2. Пастаянная прыналежнасць, характэрная прыкмета. У кутку над тумбачкай прыцягвалі ўвагу размешчаныя ў строгім парадку сцяг, барабан і горн — слаўныя піянерскія атрыбуты. Краўчанка.
3. Тое, што і азначэнне (у 2 знач.).
[Ад лад. attributum.]
Паведаміць пра недакладнасьць