атрымацца, -аецца; зак.
1. Выйсці, удацца, аказацца якім-н. (у выніку якога-н. дзеяння). Новая кватэра атрымалася даволі ўтульная. Шахавец. Жарту не атрымалася, атрымалася голая, суровая праўда. Васілевіч.
// Разм. Стаць, зрабіцца кім-н. З яго атрымаецца добры доктар.
2. Здарыцца, адбыцца як вынік чаго-н. Як цікава атрымалася тады, у дзень.. першай сустрэчы з Андрэем. Васілевіч. Ды толькі канфуз атрымаўся з пуцёўкаю — Не ў той, заблудзіўшы, ён [лектар] трапіў калгас. Непачаловіч.

Паведаміць пра недакладнасьць