атуліць, атулю, атуліш, атуліць; зак., каго-што. Агарнуць, ахінуць з усіх бакоў. Дай сваім плашчом цябе я атулю, мая надзея. Танк. Цішыня косамі шаўковымі атуліла саламяныя хаты. Лынькоў.
// перан. Агарнуць, акружыць, надзяліць чым-н. Сарву бялявую лілею, Надзею ласкай атулю. Пушча. Гэткім шчырым каханнем яе атуліў, З гэткай ласкай глядзеў ў яе сумныя вочы. Купала.

Паведаміць пра недакладнасьць