атэставаць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., каго-што.
1. Даць (даваць) водгук, характарыстыку. — Разумны! — з павагай атэстуе .. [Насця] парторга. Васілевіч.
2. Прысвоіць (прысвойваць) званне каму-н. Кансерваторыю закончыў Агафон Па класу, як гаворыцца, вакала. — Выдатны барытон! — Камісія яго атэставала. Валасевіч.
Атэставаць сябе — паказаць (паказваць) сябе з якога-н. боку.

Паведаміць пра недакладнасьць