аўтарытэт, -а і -у, м.
1. -у. Агульнапрызнанае значэнне, уплыў. Карыстацца аўтарытэтам. Падарваць аўтарытэт. Мець аўтарытэт.Аўтарытэт Маркі Балука высока стаяў у вачах тутэйшых партызан. Колас.
2. -а. Асоба, якая карыстаецца заслужанай павагай, мае ўплыў. [Русаковіч:]—Але другі аўтарытэт так заваліць дарогу да добрай справы, што цераз яго і не пералезеш. Крапіва.
[Ням. Autoritët з лац.]

Паведаміць пра недакладнасьць