Бельск Падляшскі, Парафіяльная царква Ўваскрэсення Гасподняга, пабудаваная ў 18 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная цэглай, на плане лацінскага крыжа з прама закрытым алтаром. Паводле традыцыі першы храм Уваскрэсення Гасподняга быў заснаваны ў вёсцы Леўкі і толькі ў 16 ст. перанесены ў горад Бельск. Першая пісьмовая звестка аб цэрквах у Бельску Падляшскім паходзіць з «Галіцкага летапіса» з канца 13 ст. У 16 стагоддзі на тэрыторыі горада было ўжо 5 парафіяльных храмаў.