Бельск Падляшскі, Парафіяльная царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, узведзена пад канец 17 ст., з'яўляецца найстарэйшай драўлянай святыняй ў горадзе. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане падоўжанага прамавугольніка, з прама закрытым алтаром і прамавугольнай рызніцай. Званіца стаіць асобна і мае зрубавую канструкцыю. Першая святыня Нараджэння Прасвятой Багародзіцы існавала ўжо ў 15 стагоддзі як замкавая царква і была, праўдападобна, заснавана да 1484 года Вассай Міхайлаўнай. Дэкрэтам Аляксандра Ягелончыка з 1506 года храм з Замкавай Гары быў перанесены на Стары Горад (зараз на вул. Ягелонскай).

Паведаміць пра недакладнасьць