Бельск Падляшскі, Могілкавая царква Св. Тройцы, пабудавана пад канец 18 стагоддзя. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане васьмігранніка з прамавугольным прытворам з захаду, у фасадзе 3-ярусная званіца на плане квадрата. Дакументы пра заснаванне першай царквы Св. Тройцы паказваюць на 16 век.