Браньск, Парафіяльная царква Св. Сімяона Стоўпніка. Будынак узведзены ў канцы 19 - пачатку 20 ст. як парафіяльны дом, перабудаваны ў царкву ў 40-х гадах. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Царква не арыентаваная. Мясцовасць існавала ўжо ў сярэднявеччы, гарадскія правы атрымала ў 1493 г. Захаваная інфармацыя пра існаванне першай царквы ў гэтым горадзе паходзіць з 1558 года. У 19 стагоддзі ў горадзе былі дзве святыні: старая, драўляная «вуніяцкая» (да 60-х гадоў 19 ст.) і мураваная (разабраная ў 30-ыя гады нашага стагоддзя).

Паведаміць пра недакладнасьць