афарбавацца, -буецца; зак.
1. Пакрыцца або насыціцца фарбай, чым-н. фарбуючым. Тканіна добра афарбавалася.
2. Набыць які-н. колер. Неба раз'яснілася, афарбавалася ў зеленаваты халодны колер. Колас. Брыдка было ад нечага, калі ўвайшла [Макрына] у хату. Адразу афарбаваўся твар. Баранавых.
// перан. Набыць якое-н. значэнне, які-н. сэнс.

Паведаміць пра недакладнасьць