афарбаваць, -бую, -буеш, -буе; зак., што.
1. Пакрыць або насыціць фарбай, чым- н. фарбуючым. Афарбаваць дах. Афарбаваць тканіну.Лукаш асеў, і кроў яму афарбавала скронь. Танк.
2. Надаць які-н. колер. Афарбаваць шчокі румянцам.Усход сонца афарбаваў акно у спальні Крушынскага. Бядуля. А з-за лесу выплыў вялізны-вялізны месяц і адразу ўсё афарбаваў у жоўты колер. Чарнышэвіч.
3. перан. Надаць якое-н. адценне, які-н. сэнс чаму-н.

Паведаміць пра недакладнасьць