афарбоўка, -і, ДМоўцы; Р мн.овак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. афарбаваць (у 1 знач.).
2. Колер, адценне колеру чаго-н. Невялікая руская печ зіхацела белай мелавой афарбоўкай. Паслядовіч. Зялёнае.. жыта за апошнія дні пачынала набываць васковую афарбоўку. Кавалёў.
3. перан. Асаблівы сэнс, выразнае адценне чаго-н. Эмацыянальная афарбоўка верша.Мелодыя ж спеваў надзвычайна багатая, разнастайная, дзівосна прыгожая і такая.. выразная, што яе можна палажыць на ноты, а мастак-музыка, напэўна, змог бы выканаць на скрыпцы, але афарбоўкі яе тонаў не патрапіць перадаць ніякі музычны інструмент. Колас.
Ахоўная афарбоўка — афарбоўка жывёл, якая робіць іх малапрыкметнымі ў натуральных умовах.

Паведаміць пра недакладнасьць