афарызм, -а, м. Трапны лаканічны выраз павучальнага характару; сентэнцыя, павучанне, выслоўе. — Каго ты хочаш у дурнях пакінуць? — зняважліва пытае пісар. — Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я табе скажу, хто ты, — прыводзіць ён вядомы афарызм. Колас. Бадай і не назавеш такой байкі народнага пісьменніка, з якой людзі не ўзялі б сабе крылатага выразу, дасціпнага выслоўя, афарызма. Казека.
[Грэч. aphorismos.]

Паведаміць пра недакладнасьць