афіша, -ы, ж. Аб'ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі і пад., якая вывешваецца на відным месцы. [Вецер] зрываў з галавы ў Будніка шапку, шырока расхрыстваў.. паліто і сярдзіта рваў са сцен тэатральныя афішы. Галавач. [Фр. affiche.]