аформіцца, -млюся, -мішся, -міцца; зак.
1. Набыць закончаную форму, пэўны выгляд. Як.. [Марынка] вырасла, аформілася, папрыгажэла! Хадкевіч. Раптам аформілася ў.. [Захара Зынгі] думка, што добра ж вельмі, што піць ён пакінуў. Чорны.
2. Паступіць куды-н. з захаваннем неабходных фармальнасцей. — Паеду дадому, — сказаў.. [Янук],можа нават заўтра, калі паспею аформіцца. Кулакоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць