1. Даць чаму-н. закончаную знешнюю форму або пэўны выгляд. Аформіць рукапіс. Аформіць насценгазету. □ У нядзелю раніцай да Шаманскага зайшоў Наварка, каб дагаварыцца, як аформіць калгасны хор, які меўся выступаць на раённым фестывалі. Дуброўскі.
2. Надаць чаму-н. сілу закона, зрабіўшы неабходныя фармальнасці. Аформіць дагавор. Аформіць дакументацыю.
3. Прыняць, залічыць куды-н. з захаваннем неабходных фармальнасцей. Аформіць на работу, на вучобу.
Паведаміць пра недакладнасьць