ахвяраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак.
1. каго-што і без дап. Добраахвотна аддаць (аддаваць), прынесці (прыносіць) у дар што-н. Пані Вашамірская ахвяравала на званіцу старасвецкія пярсцёнкі з дарагімі камянямі. Бядуля. У гэты перыяд М.Федароўскі ахвяруе многім .. музеям сабраныя ім на Беларусі прадметы матэрыяльнай культуры. Саламевіч.
2. кім-чым. Не пашкадаваць (не шкадаваць) каго-, чаго-н., адмовіцца (адмаўляцца) ад каго-, чаго-н. Грысь адзначыў: — Пчала ахвяруе сваім жыццём, калі трэба... Кулакоўскі. [Артысты] летась ахвяравалі сваім адпачынкам і ездзілі з канцэртамі аж на цаліну. Сергіевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць