ахінуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., каго-што.
1. Атуліць, ахутаць. Касынкай ахінуўшы плечы, Ідзе па вуліцы яна! Гаўрусёў.
2. перан. Агарнуць, авеяць. Новыя думкі і настроі ахінулі маладога настаўніка. Колас. Не ўспомніць нельга грозных дзён мінулых І партызанскіх вогнішчаў, і тых, Чые курганы слава ахінула. Танк.
// Стварыць абставіны; агарнуць, акружыць. Ахінуць ласкай.

Паведаміць пра недакладнасьць