1. Выканаць абрад хрышчэння над кім-н.
2. Перажагнаць каго-, што-н., зрабіць знак крыжа над кім-, чым-н. Зірні на луг прад навальніцай, Калі крыжастай бліскавіцай У страсе твар ахрысціць хмара... Колас.
3. перан.; кім-чым. Разм. Даць каму-, чаму-н. імя, назву, мянушку. “Кацюша” — так ахрысцілі дапоўненую цвіком і лапаткай гарматку. Брыль. — Якіх толькі прозвішчаў на свеце не бывае, а вось Плаксаў не чуў. Чаму ж гэта так вёску ахрысцілі і людзей Плаксамі празвалі? — пацікавіўся Рыгор Васільевіч. Грахоўскі.
Паведаміць пра недакладнасьць