ахутаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.
1. Укрыць з усіх бакоў, абгарнуць чым-н.; захутаць. Ахутаць шыю шалікам.
2. перан. Пакрыць чым-н., агарнуць. Шэрань заслала палі, схавала абрысы ўзгоркаў і пералескаў, ахутала бярозавыя гаі і прысады ля дарог. Хадкевіч. Цёмная восеньская ноч ахутала Неапалітанскі заліў. Брыль.

Паведаміць пра недакладнасьць