ацаніць, ацаню, ацэніш, ацэніць; зак., каго-што.
1. Назначыць цану чаму-н.; вызначыць вартасць чаго-н. [Несцяровіч краўцу:] — Ацэнім тваю хату і за яе табе будаўніцтва сплаціць. Чорны.
2. перан. Даць ацэнку каму-, чаму-н., выказаць сваю думку пра што-н., вызначыць ролю, характар каго-, чаго-н. — Смутак, напрыклад, можа мець апраўданне, што для таго ён, каб пасля яго больш ацаніць радасць. Чорны. Арон хутка ацаніў становішча. Мурашка.
// Прызнаць станоўчыя якасці, каштоўнасць і пад. каго-, чаго-н. Не! Ніхто, толькі яна [пані] сама сябе можа ацаніць. Бядуля. Свет не бачыў падобнай мастацкай рукі: хай ацэняць цудоўны кілім мастакі... Дубоўка.

Паведаміць пра недакладнасьць