ацверазіць, ацверажу, ацвярэзіш, ацвярэзіць і ацвярозіць, -рожу, -розіш, -розіць; зак., каго. Прывесці ў цвярозы стан, зрабіць цвярозым.
// перан. Вярнуць каму-н. здольнасць цвяроза думаць, меркаваць аб чым-н. [Пашкевічус:] — Але мая стрэльба .. ацверазіла [Парэчкуса], ды і Йонас з бацькам скруцілі яму рукі. Броўка. Восеньская паездка як бы ацвярозіла [Паходню]. Хадкевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць