Кнарыды, Могілкавая царква Св. Георгія, пабудавана ў 1846 г. Не арыентавана. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка з трохгранна закрытым алтаром, рызніцай з усходу ў форме стаўпа і прытворам на плане прамавугольніка. Паблізу ад вёскі капліца «на крыніцы» - адно са шматлікіх на Беласточчыне месцаў пакланення цудоўнаму з'яўленню Божай Маці.