ацерабіцца, ацераблюся, ацярэбішся, ацярэбіцца; зак.
1. Вызваліцца ад чаго-н., што насела на адзенне; атрэсціся. [Ермаліцкі] ацерабіўся ад саломы, забраў свой куфэрак і моўчкі пасунуўся да форткі. Грахоўскі.
2. Разм. Пазбавіцца чаго-н., адчапіцца ад каго-, чаго-н. Яшчэ хто .. наедзе, дык ад людскіх языкоў не ацярэбішся. Пальчэўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць