Кажаны, Парафіяльная царква Ўздзвіжання Крыжа Гасподняга, пабудавана ў 1886 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане грэчаскага крыжа з выдзеленымі дзвюма рызніцамі і прытворам. У мінулым (14-15ст.) наваколле было заселена путнымі баярамі - шляхтай, падначаленай суражскаму замку. У 16 ст. пры апісанні пасёлка згадваецца царква. У 18 ст. мясцовасць вырасла да рангу мястэчка з правам да ўласных кірмашоў. Сённяшні храм быў пабудаваны на месцы, на якім да 1874 г. існавала царква Св. Георгія, разабраная і перанесена на могілкі ў Рыбалах. За вёскай на ўрочышчы «Святое Месца» - капліца «на крыніцы» Казанскай Божай Маці з 1880 г.

Паведаміць пра недакладнасьць