ацямнець, -ее; безас., зак. Разм. Звечарэць, прыцямнець. А як ацямнела, распалілі вогнішча. Савіцкі. Увечары, як ацямнела, што не стала відаць у разоры вывернутай плугам бульбы, .. [я і маці] сабраліся ісці дадому. Сачанка.