Ласінка, Парафіяльная царква Св. Апостала Якава сына Алфея , пабудавана ў 1882-1886 гг. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане крыжа, з вузейшым алтаром, закрытым трохгранна, і дзвюма прамавугольнымі рызніцамі, у заходняй частцы прытвор са званіцай, перад уваходамі ганкі. Паводле архівальных дадзеных першая святыня існавала тут у 18 ст.

Могілкавая царква Св. Георгія, узведзена ў 1779 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка з трохгранна закрытым алтаром. Пабудавана ў вёсцы як парафіяльны храм, перанесена на могілкі пасля рашэння аб пабудове новай царквы.

Паведаміць пра недакладнасьць