Мельнік, Могілкавая царква Пакрова Божай Маці , пабудавана пасля 1776 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, са званіцай над прытворам з захаду. Называецца Пакроўскай ад іконы Пакрова Божай Маці, якую вылавілі з ракі Буг і перахоўваюць у спецыяльна пабудаванай святыні. Мельнік быў важным горадам (гарадскія правы ў 1440 г.) на водным і сухапутным тракце з-над Дняпра, праз Прыпяць, Буг у Віслу. Праваслаўная парафія ў гэтым горадзе з'яўляецца найстарэйшай, гістарычна ўдакументаванай на Падляшшы; у 1260 г. «Іпацьеўскі летапіс» згадвае, пры нагодзе прабывання тут князя Васілька Рамановіча, пра існаванне царквы Багародзіцы з цудоўнай іконай Спаса Ізбаўніка.

Паведаміць пра недакладнасьць