ачомацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Апамятацца, агледзецца, разабрацца ў новых, нечаканых абставінах. Было відаць, багата хто быў як бы аглушан бачаным, не мог ачомацца. Мележ. Не паспеў Міхась ачомацца ад страшнага відовішча, як недзе над вёскай пачаўся свіст бомбаў і траскатлівыя выбухі. Асіпенка. Калі ж Вайцех ачомаўся, на памяць яму ўсплыў адзін малюнак. Пташнікаў.

Паведаміць пра недакладнасьць