Мастаўляны, Парафіяльная царква Св. Апостала Яна Тэолага , узведзена ў 1862 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з захаду ў 1908 г. быў дабудаваны прытвор са званіцай. Вёска існуе з 1593 г. Перад тым, як стала самастойнай (у 19 ст.), належала да парафіі ў Гарадку. У 1838 г. у не існуючым ужо фальварку Мастаўляны нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, актыўны дзеяч Студзенскага паўстання.

Могілкавая царква Святых Кузьмы і Дзям'яна, пабудавана праўдападобна пад канец 18 ст. або ў пачатку 19 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з прытворам ніжэйшым за неф. Да 1840 года стаяла ў вёсцы. З пачаткам будовы новага парафіяльнага храма старая царква была перанесена на могілкі.

Паведаміць пра недакладнасьць