Новая Воля, Парафіяльная царква Св. Яна Хрысціцеля, пасвечана ў 1908 г. Канструкцыя змешана: «sumikowo-łątkowa» і зрубавая, абшаляваная, на плане разбудаванага лацінскага крыжа, з прытворам, звянчаным званіцай. У вёсцы, заснаванай пад канец 17 або ў пачатку 18 ст. (належала да ўладальнікаў Заблудава), вылічваецца некалькі месцаў лакалізацыі святыні. Першая, Прасвятой Багародзіцы, мела знаходзіцца на ўрочышчы Каменны Брод. Найстарэйшы архівальны дакумент, які датычыць царквы, паходзіць з 1743 г.: Ганна Радзівілава заснавала вуніяцкі храм Прасвятой Марыі Дзевы. Да часу ўзвядзення царквы Яна Хрысціцеля функцыянаваў храм Св. Архангела Міхаіла (пабудавана праўдападобна ў 1743 г., спалена ў 1915 г.).

Паведаміць пра недакладнасьць