1. Наўмысна ўвесці каго-н. у зман. [Юля] дзяўчат ашукала, што пойдзе да знаёмых. Васілевіч.
// Не выканаць абяцання, парушыць дадзенае слова; абысціся несумленна з кім-н. Стрэў дзяўчыну паніч. Абяцаў ажаніцца на ёй. Ашукаў. Лужанін.
2. перан. Падманваючы, дамагчыся чаго-н. Не ашукала смерць салдата, Дык насмяяўся люты кат. Глебка.
3. Спакусіць, зачараваць. [Леснічыха:] Каб дзяўчыну ашукаць, магу і такога зелля даць. Козел.
Паведаміць пра недакладнасьць