ашчадна, прысл. З ашчаднасцю, беражліва; эканомна. Я .. хацеў зірнуць праз вагоннае акно на знаёмыя месцы, а пасля выйсці на перон станцыі, з імем якой так багата звязана таго, што я ашчадна нашу ў сваёй памяці. Галавач. Не хапаючыся, не высільваючыся, ашчадна трацячы сілу, мерным спрактыкаваным рухам вадзіў.. [Васіль] касою. Мележ.