Падбеле, Парафіяльная царква Св. Прарока Ільі , узведзена ў 1876 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане падоўжанага прамавугольніка, з трохгранна закрытым алтаром. Парафія была заснавана пад канец 16 ст. або ў пачатку 17 стагоддзя. Будаваныя адна пасля другой святыні мелі імя Праабражэння Гасподняга. Новы храм, Св. Ільі, быў узведзены па прычыне «неадпаведнага выгляду» старой царквы і ў 1876-1924 гадах функцыянавалі тут дзве царквы: Праабражэння Гасподняга і Прарока Ільі. Астаткамі панскага двара (згадванага ўжо ў 1560 г.) з'яўляецца сямейная грабніца апошніх уладальнікаў Падбеля - Жаўтухінаў.

Паведаміць пра недакладнасьць