Пухлы, Парафіяльная царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы , пабудавана ў 1913-1919 гадах. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане крыжа, з вузейшым алтаром, закрытым трохгранна, і дзвюма прамавугольнымі рызніцамі з бакоў, у заходняй частцы прытвор, звянчаны званіцай, перад уваходамі ганкі. Заснаванне царквы звязана з народнай легендай пра яўленне ў 16 ст. цудоўнай іконы Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Архівальныя дакументы паказваюць на заснаванне царквы ў 1756 г. Сённяшняя святыня з'яўляецца трэцяй на гэтым месцы.

Паведаміць пра недакладнасьць