Сакі, Могілкавая царква Св. Дзімітрыя , з канца 18 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане падоўжанага прамавугольніка, з пяцігранна закрытым алтаром, дзвюма рызніцамі з усходу, з захаду прытвор з ганкам. Званіца ў форме стаўпа на плане квадрата стаіць асобна, пабудавана ў 19 ст. Лежакі найстарэйшай часткі святыні паложаны на камянях. У друкаваных крыніцах мясцовасць згадваецца ў 16 ст. Па сённяшні дзень жыве тут дробная шляхта (даўнія баяры) па прозвішчы Сакоўскія. Ікона Св. Дзімітрыя Салунскага лічыцца цудадзейнай.

Паведаміць пра недакладнасьць