Такары (Катэрка), Парафіяльная царква Божае Маці Ўсіх Тужлівых Радасць , узведзена ў 1912 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане крыжа, з вузейшым алтаром, закрытым трохгранна, і дзвюма прамавугольнымі рызніцамі, у заходняй частцы прытвор са званіцай, перад уваходамі ганкі. Вёска заснавана ў палове 15 ст., нададзена Такарэўскім (баярам). У лясным урочышчы Катэрка ў 1852 годзе жыхарцы вёскі явілася Божая Маці. Даўняя парафіяльная царква з 1945 г. знаходзіцца ў беларускай частцы вёскі Такары.

Паведаміць пра недакладнасьць