Трасцянка, Парафіяльная царква Св. Архангела Міхаіла, узведзена ў 1864-1866 гг. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, прытвор са званіцай на плане квадрата. Вёска заснавана ў канцы 15 - пачатку 16 ст. Першая звестка аб парафіі і царкве паходзіць з 1541 г. У другой палове 19 ст. вёска была ўзорным царкоўным асветніцкім асяродкам, ва ўрочышчы Ставок была арганізавана царкоўна-парафіяльная школа. У 1887 г. у адкрытай настаўніцкай семінарыі (мужчынскай і жаночай), дзе рыхтаваліся настаўніцкія кадры для царкоўна-парафіяльных школ, арганізоўваліся таксама курсы народнага рамяства.

Паведаміць пра недакладнасьць