Тыневічы Вялікія

Могілкавая царква Св. Апостала Евангеліста Лукі, пабудавана ў 1948 г. на месцы ранейшай (з паловы 18 ст.), якая згарэла ў 1944 г. Канструкцыя зрубавая, на плане прамавугольніка. Ад старой святыні захавалася толькі званіца. Вёска раней належала да нараўскай парафіі, самастойнай стала ў 1982 г.

Паведаміць пра недакладнасьць