акваплан, -а, м. Невялікі спартыўны плыт, які служыць для слізгацення спартсмена па вадзе на буксіры за самаходнымі суднамі. У .. [секцыі воднага спорту] дзесяткі юнакоў і дзяўчат авалодваюць майстэрствам ваджэння скутэраў, гоначных маторных лодак, аквапланаў. “Звязда”.
[Ад лац. aqua — вада і planum — плоскасць.]

Паведаміць пра недакладнасьць